§ 46. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне амінаў

Пытанні і заданні

1. Арганічнае рэчыва А растварылі ў вадзе. У атрыманы раствор дабавілі некалькі кропель фенолфталеіну. У выніку раствор набыў малінавую афарбоўку. Укажыце формулу рэчыва А.

img img
img img

Прывядзіце ўраўненне рэакцыі, якая працякае, пры растварэнні рэчыва А ў вадзе.

2. Напішыце ўраўненне рэакцыі паміж этыламінам (2 моль) і растворам сернай кіслаты (1 моль). Назавіце прадукт рэакцыі.

3. Як можна атрымаць анілін, выкарыстоўваючы ў якасці зыходнага рэчыва бензол? Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

4. У колбу змясцілі нітрабензол, бромавадародную кіслату (лішак) і жалезнае пілавінне. Пры гэтым утварылася арганічнае рэчыва Х, масавая доля брому ў якім роўна 46,0 %.

а) Напішыце ўраўненне рэакцыі, якая працякае, і назавіце рэчыва X.

б) Напішыце малекулярнае і іоннае ўраўненні рэакцыі рэчыва X з гідраксідам натрыю ў водным растворы.

в) Напішыце малекулярнае і іоннае ўраўненні рэакцыі рэчыва X з нітратам серабра ў водным растворы.

5. Цвёрдае, растваральнае ў вадзе арганічнае рэчыва А пры ўзаемадзеянні з водным растворам нітрату серабра ўтварае белы тварожысты асадак. Пры дзеянні гідраксіду калію на рэчыва А ўтвараецца злучэнне В, бясколерная алеістая вадкасць, маларастваральная ў вадзе. Пры дзеянні бромнай вады на В утвараецца белы асадак рэчыва С. Масавая доля азоту ў рэчыве А роўна 10,8 %. Што ўяўляюць сабой рэчывы А, В і С? Прывядзіце іх формулы і ўраўненні апісаных рэакцый.

6. Дадзена схема ператварэнняў:

img

Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.

7. Пры згаранні 0,45 г арганічнага рэчыва вылучылася 0,448 л (н. у.) вуглякіслага газу, 0,63 г вады і 0,112 л (н. у.) азоту. Адносная шчыльнасць пароў арганічнага рэчыва па азоту роўна 1,607. Устанавіце малекулярную формулу гэтага рэчыва.

8. Некаторае арганічнае злучэнне акрамя вугляроду і вадароду змяшчае азот, масавая доля якога 23,7 %. Гэта злучэнне ўзаемадзейнічае з салянай кіслатой з утварэннем солі, яго малекула змяшчае два вуглевадародныя радыкалы і адзін атам азоту. На падставе гэтых даных:

а) Устанавіце малекулярную формулу арганічнага злучэння.

б) Састаўце яго структурную формулу.

в) Прывядзіце ўраўненне рэакцыі яго ўзаемадзеяння з салянай кіслатой.

9*. Ці можна атрымаць метыламін узаемадзеяннем метану з аміякам? Коратка растлумачце свой адказ.

10*. Прапануйце схему атрымання метыламіну, зыходзячы з метану і неарганічных рэчываў. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.

11*. Прапануйце схему атрымання этыламіну, зыходзячы з этылену, вады і аміяку. Напішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.