§ 41. Хімічныя ўласцівасці глюкозы

*Маслянакіслае браджэнне глюкозы

У выніку браджэння глюкозы можа быць атрымана бутанавая кіслата:

img

Астаткі бутанавай кіслаты ўваходзяць у састаў сметанковага масла, з якога яна ўпершыню была выдзелена. Таму трывіяльная назва бутанавай кіслаты — масляная кіслата, а працэс браджэння, які прыводзіць да ўтварэння маслянай кіслаты, называецца маслянакіслым браджэннем.