§ 35. Ненасычаныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты

Пытанні і заданні

1. Выведзіце агульную формулу гамолагаў акрылавай кіслаты.

2. Укажыце назвы кіслот, якія з’яўляюцца гамолагамі: алеінавая, лінолевая, пальміцінавая, стэарынавая.

3. Рэчыва, структурная формула якога:

img

можа існаваць у выглядзе двух прасторавых ізамераў. Цыс-ізамер — гэта алеінавая кіслата, а транс-ізамер — элаідынавая кіслата. Прывядзіце формулы алеінавай і элаідынавай кіслот. Шарастрыжнёвая мадэль якой з гэтых кіслот адлюстравана на малюнку?

img