§ 32. Насычаныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Наменклатура

Назвы мурашыная і воцатная кіслоты з’яўляюцца назвамі, якія гістарычна склаліся, або трывіяльнымі назвамі. Па сістэматычнай наменклатуры карбаксільная група абазначаецца спалучэннем «-авая кіслата». Назва кіслаты складаецца з назвы алкану з тым самым, што і ў кіслаты, лікам атамаў вугляроду ў малекуле і канчатка «-авая кіслата». Нумарацыю атамаў вугляроду галоўнага ланцуга заўсёды пачынаюць з атама вугляроду карбаксільнай групы.

Назавём усе ўпамянутыя вышэй карбонавыя кіслоты:

img

Выкарыстоўваючы правілы сістэматычнай наменклатуры можна назваць карбонавыя кіслоты, малекулы якіх маюць больш складаную будову, напрыклад:

img

* Ізамерыя
карбонавых кіслот
і складаных эфіраў

Галоўны ланцуг складаецца з сямі атамаў вугляроду. Адпаведны алкан называецца гептан. Трэці і пяты атамы вугляроду галоўнага ланцуга звязаны з алкільнымі радыкаламі, назвы якіх пералічваюцца ў алфавітным парадку. Прыналежнасць злучэння да класа карбонавых кіслот указваем пры дапамозе спалучэння «-авая кіслата». Тады назва карбонавай кіслаты — 5-метыл-3-этылгептанавая кіслата.

З міжкласавай ізамерыяй карбонавых кіслот і складаных эфіраў вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.