§ 31. Карбонавыя кіслоты. Класіфікацыя
Пытанні і заданні
1. Адлюструйце структурную формулу карбаксільнай групы.
2. Напішыце структурныя формулы адной насычанай і адной ненасычанай карбонавай кіслаты, малекулы якіх змяшчаюць па чатыры атамы вугляроду.
3. Састаўце структурную формулу двухасноўнай карбонавай кіслаты, малекула якой змяшчае тры атамы вугляроду.
4. На малюнку прыведзены шарастрыжнёвыя мадэлі малекул:
Укажыце мадэлі, якія адпавядаюць насычанай аднаасноўнай карбонавай кіслаце, двухасноўнай кіслаце, аднаатамнаму спірту, мнагаатамнаму спірту, альдэгіду і ненасычанай аднаасноўнай карбонавай кіслаце.