§ 29. Альдэгіды. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Пытанні і заданні

1. Прывядзіце структурную формулу мурашынага альдэгіду. Колькі σ- і π-сувязей у малекуле гэтага альдэгіду?

2. Напішыце структурную формулу найпрасцейшага кетону. Як называецца гэта злучэнне? Дзе вы з ім сустракаецеся ў побыце? Напішыце структурную формулу кетону, які змяшчае чатыры атамы вугляроду ў малекуле.

3. Напішыце структурныя формулы ўсіх ізамерных альдэгідаў саставу C4H9 img CHO і дайце ім назвы.

4. Назавіце альдэгід наступнай будовы:

img

5. Чым тлумачыцца павышэнне тэмпературы кіпення ў радзе рэчываў: метаналь, этаналь, прапаналь?

6. Чаму тэмпература кіпення этаналю (21 °С) значна ніжэй, чым тэмпература кіпення этанолу (78 °С)?

7*. Адносная шчыльнасць пары альдэгіду па паветры роўная 2. Устанавіце формулу альдэгіду.