§ 29. Альдэгіды. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Наменклатура альдэгідаў

Мурашыны альдэгід і воцатны альдэгід — трывіяльныя назвы, гэта значыць назвы, якія гістарычна склаліся. Па сістэматычнай наменклатуры назвы альдэгідаў утвараюцца шляхам дабаўлення суфікса -аль, які абазначае альдэгідную групу. Нумарацыю атамаў вугляроду галоўнага ланцуга заўсёды пачынаюць з атама вугляроду альдэгіднай групы.

Назавём усе ўпамянутыя вышэй альдэгіды:

img

Разгледзім больш складаны выпадак. Назавём альдэгід наступнай будовы:

img

Галоўны ланцуг складаецца з шасці атамаў вугляроду. Адпаведны алкан называецца гексан. Трэці, чацвёрты і пяты атамы вугляроду галоўнага ланцуга связаны з алкільнымі радыкаламі, назвы якіх пералічваюцца ў алфавітным парадку. Прыналежнасць злучэння да класа альдэгідаў указваем пры дапамозе суфікса -аль. Тады назва альдэгіду — 4,5-дыметыл-3-этылгексаналь.