§ 29. Альдэгіды. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Ізамерыя альдэгідаў

Для альдэгідаў магчыма ізамерыя вугляроднага шкілета. Гэты від ізамерыі з’яўляецца пачынаючы з рэчыва, якое змяшчае чатыры атамы вугляроду ў малекуле:

img

Так як альдэгідная група заўсёды размяшчаецца ў пачатку малекулы, то ізамерыя, звязаная са становішчам альдэгіднай групы, немагчыма. Аднак альдэгіды могуць быць ізамерны кетонам:

img

Лёгка пераканацца, што абодва прыведзеныя рэчывы маюць аднолькавую малекулярную формулу C3H6O, гэта значыць, з’яўляюцца ізамерамі.