§ 28. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне фенолу
*Атрыманне фенолу
Адной з крыніц фенолу для патрэб прамысловасці з’яўляецца каменнавугальная смала.
Фенол таксама атрымліваюць узаемадзеяннем хлорбензолу з гідраксідам натрыю пры павышаных тэмпературы і ціску. У адрозненне ад спіртоў, фенол рэагуе са шчолачамі, таму на першай стадыі ўтвараецца феналят натрыю (прадукт узаемадзеяння атрыманага фенолу з гідраксідам натрыю):
На другой стадыі фенол выцясняюць з феналяту натрыю моцнай кіслатой:
Асноўным метадам атрымання фенолу ў цяперашні час з’яўляецца так званы кумольны метад. Заключаецца ён у наступным: спачатку з бензолу і прапену атрымліваюць ізапрапілбензол, трывіяльная назва якога кумол:
У ходзе гэтай рэакцыі ў малекулу бензолу ўводзіцца алкільны радыкал, таму гэту рэакцыю называюць рэакцыяй алкіліравання бензолу.
Ізапрапілбензол акісляюць кіслародам паветра да гідрапераксіду кумолу:
Потым гідрапераксід кумолу раскладаюць разбаўленай сернай кіслатой:
Акрамя фенолу пры гэтым утвараецца ацэтон — прадстаўнік класа кетонаў. З ім вы ўжо знаёмыя, ён утвараецца ў выніку акіслення прапанолу-2 (§ 24).