§ 28. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне фенолу

Пытанні і заданні

1. Чаму пры прапусканні вуглякіслага газу праз празрысты водны раствор феналяту натрыю назіраецца памутненне раствору? Напішыце ўраўненне рэакцыі, якая працякае.

2. Напішыце ўраўненне рэакцыі, якая працякае пры дабаўленні да воднага раствору фенолу бромнай вады. Назавіце арганічнае рэчыва, якое ўтварылася.

3. У трох непадпісаных прабірках знаходзяцца водныя растворы рэчываў: этанолу, гліцэрыны і фенолу. У вашым распараджэнні маюцца водныя растворы рэчываў: сульфату медзі(II), гідраксіду натрыю і брому. Як пры дапамозе наяўных рэактываў адрозніць рэчывы ў прабірках? Падрабязна апішыце ход эксперыменту і назірання.

4. Маецца рэчыва наступнай будовы:

img

Напішыце ўраўненні рэакцый гэтага рэчыва з: а) натрыем; б) водным растворам гідраксіду натрыю; в) бромавадародам. Разлічыце аб’ём 20%-га (па масе) раствору гідраксіду натрыю шчыльнасцю 1,22 г/см3, які спатрэбіцца для поўнага ўзаемадзеяння з указаным рэчывам масай 24,8 г.

5. Прадукт нітравання фенолу — пікрынавая кіслата, у пачатку мінулага стагоддзя шырока выкарыстоўвалася ў якасці выбуховага рэчыва, аднак ад забяспечвання ёю боепрыпасаў з цягам часу прыйшлося адмовіцца з прычыны высокай каразійнай актыўнасці. Чым абумоўлены кіслотныя ўласцівасці пікрынавай кіслаты? Натрыевая соль пікрынавай кіслаты (пікрат натрыю) таксама з’яўляецца выбуховым рэчывам. Напішыце ўраўненне рэакцыі ўтварэння пікрату натрыю пры ўзаемадзеянні пікрынавай кіслаты са шчолаччу.

6*. Як у прамысловасці атрымліваюць фенол? Які яшчэ прадукт пры гэтым утвараецца? Дзе прымяняецца фенол?