§ 25. Мнагаатамныя спірты

Пытанні і заданні

1. Напішыце структурныя формулы этыленгліколю і гліцэрыны. Ці з’яўляюцца гэтыя рэчывы гамолагамі?

2. Чаму этыленгліколь і гліцэрына маюць высокія тэмпературы кіпення і добра раствараюцца ў вадзе?

3. Напішыце структурную формулу бліжэйшага гамолага этыленгліколю. Прывядзіце яго назву па наменклатуры ІЮПАК і напішыце ўраўненне яго рэакцыі з натрыем.

4. Укажыце рэактыў, які дазваляе адрозніць водныя растворы этанолу і этыленгліколю. Напішыце ўраўненне рэакцыі.

5. Напішыце схемы рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні арганічных рэчываў:

img

6. Да этыленгліколю масай 6,2 г дабавілі натрый масай 3,45 г. Знайдзіце аб’ём вадароду, які вылучыўся пасля поўнага завяршэння рэакцыі.