§ 22. Насычаныя аднаатамныя спірты. Ізамерыя, наменклатура, класіфікацыя

*Ненасычаныя і араматычныя спірты

Акрамя насычаных спіртоў, існуюць таксама ненасычаныя спірты. Трэба адзначыць, што спірты, у малекулах якіх гідраксільная група звязана з атамам вугляроду, які ўтварае двайную сувязь, вельмі няўстойлівыя. Таму гідратацыя алкінаў прыводзіць спачатку да няўстойлівых ненасычаных спіртоў, якія ізамерызуюцца ў выпадку ацэтылену ў воцатны альдэгід, а ў выпадку прапіну — у ацэтон (§ 18-1). У той жа час існуюць і ўстойлівыя ненасычаныя спірты, напрыклад алілавы спірт:

img

У малекулах спіртоў могуць мецца цыклы. Напрыклад, цыклагексанол:

img

Малекулы спіртоў могуць змяшчаць бензольнае кольца.

Такія спірты называюцца араматычнымі. Найпрасцейшы араматычны спірт — бензілавы спірт:

img

Неабходна адзначыць, што ў араматычных спіртах гідраксільная група не звязана непасрэдна з бензольным кольцам, а знаходзіцца ў бакавым ланцугу. Злучэнні, у малекулах якіх гідраксільная група непасрэдна звязана з бензольным кольцам, адносяцца да класса фенолаў. Уласцівасці фенолу мы будзем вывучаць пазней.