§ 17. Алкадыены

*Атрыманне алкадыенаў

Дэгідрагалагенаванне дыгалагенвытворных алканаў

Алкадыены могуць быць атрыманы дэгідрагалагенаваннем дыгалагенвытворных алканаў спіртавым растворам шчолачы:

img

Рэакцыя Лебедзева

Бутадыен-1,3 можа быць атрыманы адначасовым дэгідрыраваннем і дэгідратацыяй этылавага спірту (рэакцыя Лебедзева). Гэты працэс ажыццяўляецца прапусканнем пары этылавага спірту над каталізатарам на аснове аксідаў цынку і алюмінію пры тэмпературы 400–450 °С:

img