§ 17. Алкадыены
Алкадыены
Вядомы вуглевадароды з дзвюма двайнымі сувязямі ў малекуле. Нагадаем, што наяўнасць двайной сувязі вуглярод-вуглярод абазначаецца суфіксам -ен, а адпаведны клас злучэнняў называецца алкены. Наяўнасць у малекуле двух двайных сувязей абазначаецца -дыен, а адпаведны клас злучэнняў называецца алкадыены.
Выведзем агульную малекулярную формулу алкадыенаў. Нагадаем, што агульная формула алканаў СnH2n+2. З папярэдняга параграфа вы даведаліся, што малекула алкену ўтвараецца ў выніку адшчаплення ад малекулы алкану двух атамаў вадароду. Такім чынам, утварэнне адной двайной сувязі прыводзіць да памяншэння змяшчэння вадароду ў малекуле на два атамы, таму агульная формула алкенаў СnH2n. Утварэнне яшчэ адной двайной сувязі паменшыць змяшчэнне атамаў вадароду ў малекуле яшчэ на два, такім чынам, агульная формула алкадыенаў СnH2n-2.
Назвы алкадыенаў складаюцца па тых самых правілах, як і алкенаў, толькі суфікс -ен замяняецца на -дыен.
Прывядзём некалькі прыкладаў формул і назваў алкадыенаў:
Як бачна, узаемнае размяшчэнне двайных сувязей у малекулах алкадыенаў можа быць розным.
Найбольшую практычную цікавасць уяўляюць алкадыены, у малекулах якіх двайныя сувязі раздзелены адной адзінарнай сувяззю. Такія алкадыены называюцца спалучанымі алкадыенамі. Найпрасцейшым прадстаўніком спалучаных дыенаў з’яўляецца бутадыен-1,3:
Гэта бясколернае газападобнае рэчыва з рэзкім пахам (tкіп = –4 °С).
Разгледзім яго будову падрабязней.