§ 17. Алкадыены
*Гідрыраванне дыенаў
Пры награванні ў прысутнасці каталізатара адзін моль алкадыену можа далучыць два молі вадароду:
Гэта выпадак поўнага гідрыравання дыену. Прадуктам поўнага гідрыравання бутадыену-1,3 з’яўляецца бутан.
Гідрыраванне можа працякаць не цалкам, гэта значыць адна малекула дыену можа далучыць адну малекулу вадароду, прычым, як і ў выпадку брамавання, могуць утварацца прадукты 1,2- і 1,4-далучэння: