§ 17. Алкадыены
Атрыманне спалучаных алкадыенаў
Манамеры для вытворчасці каўчукаў — бутадыен-1,3 і ізапрэн у цяперашні час сінтэзуюць з прадуктаў нафтаперапрацоўкі.
Бутадыен утвараецца пры дэгідрыраванні бутану:
Ізапрэн атрымліваюць дэгідрыраваннем 2-метылбутану:
З іншымі метадамі атрымання спалучаных дыенаў вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.
Вуглевадароды нецыклічнай будовы, у малекулах якіх маюцца дзве двайныя сувязі, называюцца алкадыенамі.
Агульная формула алкадыенаў CnH2n–2.
Алкадыены, у малекулах якіх двайныя сувязі С С раздзелены адной адзінарнай сувяззю, называюцца спалучанымі алкадыенамі. У малекулах спалучаных алкадыенаў π-электроны дэлакалізаваны.
Спалучаныя алкадыены здольны ўступаць у рэакцыі 1,2- і 1,4-далучэння.
У выніку рэакцыі полімерызацыі спалучаных алкадыенаў утвараюцца каўчукі — палімеры, якія праяўляюць высокую эластычнасць і маюць вялікае практычнае значэнне.
Награваннем каўчуку з серай атрымліваюць гуму. Гэты працэс называецца вулканізацыяй.
Бутадыен-1,3 і ізапрэн атрымліваюць па рэакцыі дэгідрыравання бутану і 2-метылбутану адпаведна.