*§ 15-1. Далучэнне галагенавадародаў і вады да алкенаў. Правіла Маркоўнікава

Тлумачэнне правіла Маркоўнікава. Электронадонарныя і электронаакцэптарныя замяшчальнікі

Правіла Маркоўнікава тлумачыцца ўплывам замяшчальнікаў на электроны π-сувязі. Па гэтай прыкмеце ўсе замяшчальнікі можна падзяліць на дзве групы:

1. Замяшчальнікі, якія прыцягваюць электроны π-сувязі. Такія замяшчальнікі называюцца электронаакцэптарнымі (ад англ. to аccept — прымаць). Прыклады электронаакцэптарных замяшчальнікаў: карбаксільная група img COOH і нітрагрупа img NO2. Зрушэнне электронаў π-сувязі пад дзеяннем электронаакцэптарнага замяшчальніка паказана на малюнку 15-1.2:

Мал. 15-1.2. Зрушэнне π-электронаў сувязі С img С пад дзеяннем электронаакцэптарнага замяшчальніка

2. Замяшчальнікі, якія адштурхваюць электроны π-сувязі (электронадонарныя замяшчальнікі). Да электронадонарных замяшчальнікаў адносяцца алкільныя радыкалы img CH3, img C2H5 і інш., гідраксільная група img OH і амінагрупа img NH2. Зрушэнне электронаў π-сувязі пад дзеяннем электронадонарнага замяшчальніка паказана на малюнку 15-1.3:

Мал. 15-1.3. Зрушэнне π-электронаў сувязі С img С пад дзеяннем электронадонарнага замяшчальніка

Разгледзім далучэнне хлоравадароду да прапену з улікам уплыву замяшчальнікаў на электроны π-сувязі:

img

Дадатна зараджаны атам вадароду малекулы хлоравадароду далучаецца да атама вугляроду двайной сувязі, што нясе адмоўны зарад. Гэтым атамам вугляроду з’яўляецца больш гідрагенізаваны атам C(1), што адпавядае правілу Маркоўнікава.

Далучэнне галагенавадародаў і вады да несіметрычных алкенаў працякае па правілу Маркоўнікава — вадарод далучаеца да больш гідрагенізаванага атама вугляроду двайной сувязі.

Правіла Маркоўнікава тлумачыцца ўплывам замяшчальнікаў на электроны π-сувязі. Электронаакцэптарныя замяшчальнікі (img СООН, img2) прыцягваюць электроны π-сувязі, электронадонарныя (алкільныя радыкалы, img ОН, img2) — адштурхваюць.