§ 12. Алкены. Будова малекул

Пытанні і заданні

1. Нарысуйце схему перакрывання атамных арбіталей пры ўтварэнні σ- і π-сувязей у малекуле этылену.

2. Якая з сувязей вуглярод-вуглярод у малекуле прапілену мае меншую даўжыню?

img

Якая з указаных сувязей больш трывалая?

3. Для алкенаў характэрны рэакцыі далучэння па месцы двайной сувязі. Якая сувязь, σ- або π-, будзе пры гэтым разрывацца і чаму?

4. Колькі σ-сувязей у малекуле этану? Ці маюцца π-сувязі ў малекуле этану або іншых алканаў?

5. На малюнку прыведзена шарастрыжнёвая мадэль малекулы прапілену. Колькі σ- і π-сувязей у малекуле прапілену? У якім стане гібрыдызацыі знаходзяцца атамы вугляроду, звязаныя двайной сувяззю ў малекуле прапілену? У якім стане гібрыдызацыі знаходзіцца атам вугляроду метыльнай групы ў малекуле прапілену?