*§ 11-1. Цыклаалканы

Пытанні і заданні

1. Напішыце структурныя формулы этылцыклапрапану, 1,1-дыметылцыклабутану, цыклагексану, 1-метыл-2-этылцыклапрапану, цыклапентану. Знайдзіце ізамерныя рэчывы.

2. Вылічыце масавыя долі вугляроду ў цыклапрапане і цыклапентане. Растлумачце атрыманыя вынікі. Ці можна ўстанавіць малекулярную формулу цыклаалкану, ведаючы толькі масавыя долі элементаў у яго малекуле?

3. Устанавіце малекулярную формулу цыклаалкану, калі вядома, што на поўнае спальванне аднаго аб’ёму яго пары расходуецца шэсць аб’ёмаў кіслароду. (Адказ: цыклабутан.)

4. Ніжэй прыведзена шарастрыжнёвая мадэль малекулы цыклагексану. У якім стане гібрыдызацыі знаходзяцца атамы вугляроду ў гэтай малекуле? Як вы думаеце, чаму атамы вугляроду ў малекуле цыклагексану не ляжаць у адной плоскасці?

img