§ 8. Гамалагічны рад і фізічныя ўласцівасці алканаў
Пытанні і заданні
1. Чаму алканы называюць гранічнымі і насычанымі вуглевадародамі?
2. Якія злучэнні ўтвараюць гамалагічны рад? Ці з’яўляюцца гамолагамі метан і этылен?
3. Алкан, які мае неразгалінаваны ланцуг з пяці атамаў вугляроду, называецца н-пентан. Састаўце формулы двух ізамераў і двух гамолагаў н-пентану. Ці з’яўляецца вуглевадарод саставу С7Н16 гамолагам пентану?
4. Прывядзіце формулы газападобных пры нармальных умовах алканаў. Ізабутан (ізамер н-бутану) мае тэмпературу кіпення, роўную –12 °С. У якім агрэгатным стане знаходзіцца ізабутан пры нармальных умовах?
5. У працэсе рамонту аўтамабіляў забруджаныя машынным маслам дэталі часам прамываюць газай. Ці можна для гэтай мэты выкарыстаць ваду або водныя растворы кіслот ці шчолачаў і чаму?