2. Якую ролю адыгрывалі прадмовы і пасляслоўі першадрукара да кніг Бібліі?
3.Якія рэнесансныя погляды Францыска Скарыны актуальныя для сучаснай моладзі, а якія не?
4. Падрыхтуйце ў групах калектыўны праект «Вобраз Францыска Скарыны ў літаратуры, скульптуры, выяўленчым мастацтве, кіно» (на выбар). Чаму, на вашу думку, скульптары і мастакі паказваюць асветніка менавіта такім?
5.Складзіце кластар на тэму «Францыск Скарына» па прапанаваным узоры.
Кластар — графічнае адлюстраванне сувязей паміж ключавым словам і звязанымі з ім паняццямі; часцей у форме блокаў і стрэлак.
6.Пазнаёмцеся з дадатковай інфармацыяй пра асобу Францыска Скарыны ў інтэрнэце. Падрыхтуйце для дзевяцікласнікаў квест па біяграфіі і творчасці асветніка.