Францыск Скарына
* Пераклад і выданне кніг Бібліі
Як вядома, на працягу трох гадоў у пражскай друкарні выйшлі 23 ілюстраваныя кнігі першай беларускай Бібліі пад агульнай назвай «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению» (1517—1519).
На дзіва, Скарыну ўдалося ажыццявіць гэты перадавы праект. За кароткі тэрмін былі падрыхтаваны да выдання даволі складаныя тэксты, выканана афармленне (створаны гравюры-ілюстрацыі, застаўкі, буквіцы, каляровыя элементы) — і ўсё гэта было выдадзена вялікім тыражом на вельмі высокім тэхнічным і мастацкім узроўні.
Ёсць звесткі, што гравюры, змешчаныя на старонках кніг Бібліі, Скарына замаўляў у Нюрнбергу, магчыма, у майстэрні сусветна вядомага мастака-графіка Альбрэхта Дзюрэра.
Набор тэксту ажыццяўляўся ўручную наборнымі літарамі ў люстраным парадку, каб пасля можна было прачытаць адбітак. |
Каля 1520 года асветнік вярнуўся на Радзіму, а ў 1522 годзе ў віленскай друкарні ўбачыла свет яго «Малая падарожная кніжка». Таксама ў Вільні ў 1525 годзе з’явілася яго апошняе вядомае на сёння выданне «Апостал». Дарэчы, менавіта з «Апостала» ў 1564 годзе пачалі ў Маскве рускае кнігадрукаванне Іван Фёдараў і наш зямляк Пётр з Мсціслаўля (Мсціславец).
Уклад у развіццё культуры 1. Францыск Скарына першы ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры выдаў пераклад Бібліі. |
________________
1 Гло´сы — іншамоўныя або малазразумелыя словы з тлумачэннямі або каментарыямі; змяшчаліся на палях кнігі.