§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння
Практыкаванне 232
Прачытайце. Вызначце, у якіх словах парушаны словаўтваральныя нормы. Выправіце недакладнасці і запішыце сказы.
1. Многа разбурэнняў прыносілі на нашу зямлю шматлікія заваёўшчыкі.
2. За касарамі ішлі жанчыны, падварушваючы скошаную траву.
3. На пероне людзі чакалі рыгскі цягнік.
4. Паабапал вуліцы цягнуліся шматпавярхоўныя дамы´.
5. На пасяджэнні была пастаўлена задача папафарсіраваць падзеі.
6. Нашы канькабежчыкі не пакінулі канкурэнтам ніводнага шансу.
7. У гэтым інтэрнэт-магазіне можна набыць канцылярныя тавары.