§ 14. Правапіс літар У і Ў

Правіла

1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:

  • у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: У слове «прыслоўе» 8 літар і 9 гукаў;
  • у пачатку ўласных назваў: каля ракі Ушачы, ва Узбекістане;
  • у запазычаных словах, якія заканчваюцца на ­-ум, -­ус: акварыум, радыус, страус і вытворных ад іх;
  • у словах з націскным у: каля ýрны, пачулася ýханне;
  • на канцы нескланяльных запазычаных слоў не пад націскам: фрáу, ток­шóу, ноу-­хáу, Бернард Шóу.

2. Літара ў абазначае зычны гук [ў] і пішацца:

  • пасля галосных у пачатку слова: на ўзлеску, ва ўніверсітэце;
  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, паўза;
  • пры чаргаванні [л] з [ў]: спяваў, паўметра (а л е: палка, памылка, сеялка, Албанія, Алжыр, Балгарыя);
  • пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка, Каўказ (а л е: ва В’етнаме, рака Влтава);
  • пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: мастакі­-ўмельцы, у «Выбранае» ўвайшлі.