Печатать книгуПечатать книгу

§ 14. Правапіс літар У і Ў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 14. Правапіс літар У і Ў
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 30 Апрель 2024, 00:34

Правіла

1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:

  • у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: У слове «прыслоўе» 8 літар і 9 гукаў;
  • у пачатку ўласных назваў: каля ракі Ушачы, ва Узбекістане;
  • у запазычаных словах, якія заканчваюцца на ­-ум, -­ус: акварыум, радыус, страус і вытворных ад іх;
  • у словах з націскным у: каля ýрны, пачулася ýханне;
  • на канцы нескланяльных запазычаных слоў не пад націскам: фрáу, ток­шóу, ноу-­хáу, Бернард Шóу.

2. Літара ў абазначае зычны гук [ў] і пішацца:

  • пасля галосных у пачатку слова: на ўзлеску, ва ўніверсітэце;
  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, паўза;
  • пры чаргаванні [л] з [ў]: спяваў, паўметра (а л е: палка, памылка, сеялка, Албанія, Алжыр, Балгарыя);
  • пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка, Каўказ (а л е: ва В’етнаме, рака Влтава);
  • пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: мастакі­-ўмельцы, у «Выбранае» ўвайшлі.

Практыкаванне № 116

Размяркуйце пункты правіла напісання літар у і ў на дзве групы:
1) пі­шацца літара у;
2) пішацца літара ў.

Праілюструйце правілы прыкладамі.

  • на канцы іншамоўных слоў не пад націскам
  • пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і канцы слоў
  • у пачатку ўласных назваў
  • пасля знакаў прыпынку
  • пад націскам
  • пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны
  • у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус

Практыкаванне № 117

Спішыце, устаўляючы у ці ў.

Жо..ты, кантрольна-..ліковы, гучнае «..ра», со..с, каля ..зды, на ..краіне, Ніна ..ладзіміра..на, цётка ..ладзя, Брэсцкая ..нія, па-..чарашняму, па..за, бра..нінг, стра..с, па..днё­ва-..сходні, ды­наза..р, ба..л, ла..рэат, ваку..м, а..тарытэтны, каля ..ваходу, гэта ..топія, часопіс «Маладосць» ..знагародзіў удзельніка.. конкурсу, моцны ..ра­ган, Е..ропа, сімпозі..м.

АЎТАРЫТЭТНЫ — АЎТАРЫТАРНЫ

Аўтарытэ'тны — які карыстаецца аўтарытэтам; які заслугоўвае аўтарытэт: аўтарытэтная крыніца інфармацыі.

Аўтарытáрны — заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту: аўтарытарны стыль кіраўніцтва.

Практыкаванне № 118

Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і даведкамі пра іх паходжанне. За­пішыце словы згодна з арфаграфічнымі нормамі.

1) фа..на
2) аквары..м
3) джо..ль
4) рады..с
5) ра..нд
6) прэзіды..м
7) а..тарытэт
8) фра..

а) ад лац. radius — спіца, прамень
б) ад англ. round — кола, круг
в) ад лац. auctoritas — уплыў, значнасць
г) ад лац. fauna — імя старажытнарымскай багіні палёў і лясоў
д) ад ням. Frau — пані
е) ад лац. aquarium — вадаём
ж) ад лац. praesidium — абарона, старшынства
з) ад J. Joule — прозвішча англійскага фізіка

Раскрыйце значэнні прыведзеных слоў.
З двума словамі (на выбар) складзіце сказы.

Практыкаванне № 118-1

 Запішыце словы, якім адпавядаюць прыведзеныя лексічныя значэнні.

1. Узвышэнне для натуршчыка, манекеншчыкаў.

2. Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

3. Дакументальна аформленая інфармацыя пра сучасныя тэхналогіі, навукова-тэхнічныя дасягненні, камерцыю, сэрвіс.

4. Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах.

5. Фінская лазня з гарачым сухім паветрам, дзе парацца, і халодным басейнам.

6. Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

7. Трывалы палімерны матэрыял для пакрыцця падлогі.

8. Сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

9. Спартыўная разнавіднасць кегляў.

10. Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

Для даведкі: бо..лінг, поды..м, соцы..м, шлагба..м, індывіду..м, ла..рэат, са..на, ліноле..м, но..-ха.., а..кцыён.

Практыкаванне № 119

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак. Спішыце тэкст, устаў­ляючы замест кропак у ці ў.

Колькі памятаю сябе, слова Коласава было .. нашай хаце гэткае ж звы­чайнае, як акраец хлеба, што за..сёды ляжа.. на стале пад белым саматканым абрусам.

І сёння стаіць яшчэ .. нас дома старая, зрадзелая ..жо .. гол­лі груша-касцянка. Некалі вакол яе слалася ша..ковая, ..тульная му­ра..ка. І так прыемна было прылегчы ці пасядзець на ёй .. гарачынюсл, .. спякотны дзень.

А ..летку тысяча дзевяцьсот дваццаць другога года прыязджа..ф .. нашу вёску і сядзе.. пад гэтай самай касцянкай Якуб Колас. Ён чыта.. з «Новай зямлі» «Раніцу .. нядзельку», «Дзядзьку .. Вільні».

А як скончы.., мужчыны падкідалі яго на «..ра» і гэтак на руках да самай школы неслі.

Не ведаю, з таго часу ці раней яшчэ, але .. нашай хаце «Раніцу .. нядзельку» ..се ведалі на памяць (Паводле А. Васілевіч).

Практыкаванне № 120

Пісьмова перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Крытый футбольный манеж в Минске — это универсальный спортивно-оздоровительный комплекс, включающий футбольное поле, тренировочные залы и беговую дорожку. Варианты трансформации зала позволяют проводить соревнования по футболу, регби, ганд­болу, баскетболу, волейболу, теннису, а также выставки, концерты, дискотеки. При трансформации футбольного поля травяное покрытие защищается специальным настилом, на котором устанавливаются трибуны. Арена по периметру окружена пространством фойе с гардеробами. На четырёх этажах размещены четыре бассейна с разно­образ­ными устройствами, каскадами, тренажёрные залы, косметические салоны, бани и сауны (По энциклопедическому справочнику «Со­временная Беларусь»).

Карыстаючыся прыведзенай у тэксце інфармацыяй, дакажыце, што футбольны манеж у Мінску — універсальны спартыўна-аздараўленчы комплекс.

Практыкаванне № 120-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце прыклады, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў:
1) фра..; 
2) нака..т; 
3) Далёкі ..сход;
4) слова..тварэнне;
5) здабыча ..рану.

2. Адзначце прыклады, у якіх на месцы пропуску пішацца літара у:
1) тэрары..м;
2) дзіця-..нікум;
3) па-..чарашняму;
4) мя..каць;
5) шо..-бізнес.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) Валкавыск;
2) фіна-угорскі; 
3) трыумф;
4) дыназаўр;
5) натарыўс.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) аўдзіраванне;
2) паўднёва-ўсходні;
3) прэзідыум;
4) каучук;
5) паўвостраў.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі.
1) са..дат
2) кло..н
3) со..с
4) бакала..р

а) у
б) ў
в) л

6. Запішыце па-беларуску спалучэнне слоў австрийский композитор Штраус.