1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:
- у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: У слове «прыслоўе» 8 літар і 9 гукаў;
- у пачатку ўласных назваў: каля ракі Ушачы, ва Узбекістане;
- у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: акварыум, радыус, страус і вытворных ад іх;
- у словах з націскным у: каля ýрны, пачулася ýханне;
- на канцы нескланяльных запазычаных слоў не пад націскам: фрáу, токшóу, ноу-хáу, Бернард Шóу.
2. Літара ў абазначае зычны гук [ў] і пішацца:
- пасля галосных у пачатку слова: на ўзлеску, ва ўніверсітэце;
- у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, паўза;
- пры чаргаванні [л] з [ў]: спяваў, паўметра (а л е: палка, памылка, сеялка, Албанія, Алжыр, Балгарыя);
- пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка, Каўказ (а л е: ва В’етнаме, рака Влтава);
- пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: мастакі-ўмельцы, у «Выбранае» ўвайшлі.
|