§ 15-1. Рэлігія ў гісторыі славян
Пытанні
1. Ахарактарызуйце язычніцтва славян, выкарыстоўваючы схему ў першым пункце параграфа.
2. Назавіце агульныя і розныя рысы славянскага язычніцтва і рэлігіі старажытных грэкаў.
3. Растлумачце, чаму даследчыкі лічаць, што наяўнасць у кожнага славянскага племені сваіх шанаваных багоў спрыяла палітычнаму раз’яднанню.
4. Якім чынам праходзіў працэс прыняцця хрысціянства ў славянскіх дзяржавах? Ці былі агульныя прычыны для прыняцця новай веры ў славян?
5. Якое месца займала царква ў сістэме дзяржаўнага кіравання?
6. Што змянілася ў жыцці славян з прыняццем хрысціянства? Якім чынам?
7. Правядзіце гістарычнае даследаванне «Язычніцкія традыцыі і абрады ўсходніх славян (па матывах беларускіх (рускіх, украінскіх) казак)».