§ 40. Біяцэноз і біятоп. Сувязі арганізмаў у біяцэнозах

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняццяў «біяцэноз» і «біятоп». Назавіце іх структурныя кампаненты.
2. Выберыце прыклад біяцэнозу з прапанаваных сукупнасцей арганізмаў:
1) дрэвы і хмызнякі ў парку;
2) расліны, якія вырошчваюцца ў батанічным садзе;
3) птушкі і млекакормячыя, якія жывуць у яловым лесе;
4) усе арганізмы, якія жывуць на балоце.

3. Якія тыпы сувязей паміж папуляцыямі падтрымліваюць структуру біяцэнозу? Пакажыце іх на прыкладзе біяцэнозу мяшанага лесу.

    Складаныя пытанні

1. У якія сувязі ўступаюць азотфіксуючыя бактэрыі, якія знаходзяцца ў  клубеньчыках бабовых раслін; амяла, што расце на таполі?
2. Вызначыце тыпы сувязей, у якія ўступаюць папуляцыі пералічаных пар відаў: а) жабы і конікі; б) лішайнікі і дрэвы; в) малькі рыб і медузы; г) ліяны і дрэвы; д) асіны і падасінавікі; е) птушкі і насенне рабіны; ж) мядзведзі і кляшчы; з) мурашкі і лясны апад.
3. Растлумачце экалагічны сэнс прыказак. Пра якія тыпы сувязей у іх ідзе гаворка?
1. Мужык бярозу сячэ, а дранка па грыбах ды ягадах б’е.
2. Ліса з зайцам дружна не жывуць.
3. Ты пасей жыта — васількі самі ўзыдуць.
4. Калі цесна, дык і курыца курыцу з седала спіхвае.
5. На тое і шчупак у моры, каб карась не драмаў. 

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Наведайце найбліжэйшы біяцэноз (луг, лес, поле) і паспрабуйце знайсці прыклады ўсіх тыпаў сувязей. Складзіце пералік пар відаў, якія ўступаюць у розныя тыпы сувязей.