§ 25. Шляхі забруджвання харчовых прадуктаў і кантроль іх бяспекі
Захворванні, звязаныя з хімічным забруджваннем прадуктаў харчавання
Хімічныя забруджвальнікі ежы могуць выклікаць сур’ёзныя захворванні (гл. табл.).
Табліца. Негатыўны ўплыў хімічных забруджвальнікаў на арганізм чалавека
Забруджвальнікі |
Асноўныя захворванні |
Злучэнні цяжкіх металаў (кадмій, ртуць, свінец) |
Вострыя і хранічныя харчовыя атручэнні, пашкоджанне сардэчна-сасудзістай, мочапалавой і нервовай сістэм |
Цэзій-137 |
Пашкоджанне печані, захворванні стрававальнай, нервовай, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, анкалагічныя захворванні |
Стронцый-90 |
Лейкемія (рак крыві), анкалогія касцявой тканкі і малочных залоз |
Нітраты, нітрыты |
Вострыя атручэнні, парушэнні абмену рэчываў, алергія, нервовыя расстройствы, злаякасныя новаўтварэнні |
Пестыцыды |
Пашкоджанні печані, ЦНС, анкалагічныя захворванні |
Акрамя забруджвальнікаў, прадукты харчавання могуць змяшчаць хваробатворныя бактэрыі, вірусы, паразітаў. Такія прадукты харчавання выклікаюць больш за 200 захворванняў. З прычыны значнага забруджвання навакольнага асяроддзя шкоднымі рэчывамі, якія па харчовых ланцугах трапляюць у ежу чалавека, практычна вельмі складана атрымаць абсалютна чыстыя прадукты. Таму, каб уберагчы чалавека ад шкоднага ўплыву забруджвальнікаў, вызначаны паказчыкі іх бяспечнага ўтрымання ў харчовай прадукцыі.