§ 19. Лекавыя расліны і іх выкарыстанне чалавекам
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Пералічыце асноўныя віды і ўласцівасці лекавых раслін, якія растуць у Беларусі.
2. Які ўплыў робяць на арганізм чалавека фітанцыды?
3. Чаму перад прыёмам лекавых раслін неабходна абавязкова пракансультавацца з урачом?
Складаныя пытанні
1. Якія лекавыя расліны, акрамя пералічаных у тэксце параграфа, растуць у Беларусі? Для лячэння якіх захворванняў яны выкарыстоўваюцца?
2. У якіх выпадках лекавыя расліны могуць прынесці чалавеку шкоду?
* Індывідуальнае дамашняе заданне. Выкарыстоўваючы вучэбную і навуковую літаратуру, вывучыце хімічны склад фітанцыдаў.