§ 21—22-2. Вялікая Айчынная вайна
Пытанні
1. Ахарактарызуйце асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны.
2. Растлумачце, чаму вайна СССР супраць Германіі атрымала назву Вялікай Айчыннай. Дакажыце, што яна мела ўсенародны характар.
3. Вызначце прычыны няўдач Чырвонай арміі ў пачатковы перыяд вайны. Што дазволіла пераламаць яе ход?
4. Параўнайце падпольны і партызанскі рухі, якія разгарнуліся на часова акупаванай тэрыторыі СССР, і рух Супраціўлення ў краінах Еўропы.
5. Што абумовіла хуткі і эфектыўны перавод савецкай эканомікі на «ваенныя рэйкі»? Чаму кажуць, што «перамога кавалася ў тыле»?
6. У сваім выступленні 3 ліпеня 1941 г. І. В. Сталін абвясціў лозунг «Усё для фронту! Усё для перамогі!». Чаму гэты лозунг быў падтрыманы ўсімі слаямі насельніцтва СССР? У чым ён выяўляўся?