*§ 5—1. Экалагічныя групы раслін у адносінах да светлавога рэжыму асяроддзя існавання

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Якія экалагічныя групы раслін у адносінах да светлавога рэжыму вы ведаеце?
2.
Назавіце характэрныя адаптацыі сцыяфітаў.
3. Да якой экалагічнай групы належаць пералічаныя ніжэй расліны: медуніца, зязюлін лён, кісліца, арляк, папараць мужчынская?
4. З прапанаванага пераліку раслін выберыце прадстаўнікоў геліяфітаў: сфагнум, падбел, падарожнік, пшаніца, папараць мужчынская, сланечнік, расходнік.

    Складаныя пытанні

1. У 1 кг свежых лістоў розных раслін змяшчаецца розная колькасць хларафілу: напрыклад, у падарожніка — 1,8 г, а ў лебяды — 3,8 г. Растлумачце прычыну гэтых адрозненняў.
2. Як вы думаеце, чаму на невялікім прагалку жывуць некаторыя віды раслін, якія адрозніваюцца ад тых, што сустракаюцца ў навакольным лесе?
3. Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі экалагічных груп раслін і іх прадстаўнікамі. Экалагічныя групы раслін: 1 — сцыяфіты; 2 — факультатыўныя геліяфіты. Прадстаўнікі: а) зязюлін лён; б) снітка; в) падарожнік; г) кісліца; д) бальзамін; е) ляшчына; ж) ажыны; з) бэз.

Індывідуальнае дамашняе заданне. Параўнайце дзве расліны розных экалагічных груп, якія растуць ва ўмовах рознай асветленасці (напрыклад, у лесе і на лузе ці ў густым парку і на кветкавай клумбе). Знайдзіце ў іх асаблівасці будовы, якія з’яўляюцца прыстасаваннем да рознай ступені асветленасці.