§ 23–1. Беларуская нацыя ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

2. Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі

У сілу гістарычнага мінулага ў нашай краіне на працягу многіх пакаленняў мірна суіснуюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 г. на тэрыторыі Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш як 130 народаў і народнасцей. Сярод іх беларусы (7 990 719, або 84,9 %), рускія (706 992, або 7,5 %), палякі (287 693, або 3,1 %), украінцы (159 656, або 1,7 %), яўрэі (13 705), армяне (9392), татары (8445), цыганы (6848), азербайджанцы (6001), літоўцы (5287), туркмены (5231). У Рэспубліцы Беларусь таксама пражывае ад 1 да 3,5 тыс. малдаван, немцаў, грузінаў, кітайцаў, узбекаў, латышоў, казахаў, арабаў і таджыкаў.

На нацыянальны састаў насельніцтва Беларусі вялікі ўплыў аказалі міграцыйныя працэсы ў пачатку 1990-х гг. Удзельная вага прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у Беларусі мянялася ў залежнасці ад розных фактараў, звязаных з войнамі, дзяржаўнай палітыкай, міграцыяй і інш.