§ 4. Паняцце пра лімітуючыя фактары

Праверым веды

     Ключавыя пытанні

*1. Дайце азначэнне лімітуючага фактару.
2. Як вызначыць лімітуючы фактар? Якое гэта мае значэнне ў прыродзе і гаспадарцы?
*3. Чым адрозніваецца трактоўка лімітуючага фактару згодна з правілам мінімуму Лібіха і з законам талерантнасці Шэлфарда?

      Складаныя пытанні

*1. Якое з пералічаных значэнняў тэмпературы (25 °C; 18 °С; 12 °C; 14 °C; 33 °C) будзе абмяжоўваць рост расліны, калі яе межы трываласці да тэмпературы складаюць 12—55 °С? Да  якога з прыведзеных значэнняў трэба павялічыць тэмпературу, каб назіраўся максімальны рост дадзенай расліны?
2. Якія з экалагічных фактараў, на ваш погляд, з найбольшай верагоднасцю могуць стаць лімітуючымі для ўраджайнасці бульбы і чаму? Як гэтыя веды можна выкарыстоўваць у сельскагаспадарчай дзейнасці чалавека?
3. Вызначыце, які фактар будзе лімітуючым для хатніх раслін (напрыклад, архідэі). Як можна паменшыць яго дзеянне, каб захаваць хатнія расліны, калі вашай сям’і неабходна паехаць у адпачынак на 10 дзён?

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Правядзіце назіранне за раслінамі аднаго і таго ж віду, якія растуць у розных экалагічных умовах. Параўнайце іх стан і паспрабуйце вызначыць для іх лімітуючыя фактары.