§ 22–3. Нацыянальная і канфесійная палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі

Пытанні і заданні

1. Якія правы гарантаваліся насельніцтву Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. паводле міжнародных пагадненняў?

2. Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі нацыянальнай палітыкі польскіх улад у дачыненні да насельніцтва заходнебеларускіх зямель. Дайце ім аргументаваную ацэнку.

3. Якім быў канфесійны склад насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг.?

4. Ахарактарызуйце канфесійную палітыку польскіх улад у Заходняй Беларусі.

5. Ахарактарызуйце рэлігійнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд.