Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі»
Параўноўваем гістарычныя з’явы, падзеі
1. Параўнайце эканамічнае развіццё БССР і Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1930‑я гг., запоўніўшы прапанаваную табліцу. Зрабіце вывад.
2. Правядзіце параўнальную характарыстыку мерапрыемстваў па змяненні матэрыяльнага становішча і паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды па зададзеным плане:
а) дзяржаўная эканамічная палітыка;
б) сацыяльныя праграмы;
в) уласная дзейнасць і грамадскія ініцыятывы грамадзян.