Абагульненне па раздзеле II «Сацыяльна-­эканамічнае развіццё Беларусі»

Аналізуем і разважаем

1. Пацвердзіце альбо абвергніце наступныя сцверджанні:

а) актыўнае развіццё капіталістычных адносін у Беларусі стала магчымым толькі пасля адмены прыгоннага права;

б) «ваенны камунізм» быў адзіна магчымай і найбольш эфектыўнай эканамічнай палітыкай ва ўмовах Грамадзянскай вайны;

в) актыўная эканамічная інтэграцыя Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД абумоўлена агульным гістарычным мінулым і захаванымі з часоў СССР эканамічнымі сувязямі.

2. Вывучыце прыведзеныя статыстычныя звесткі. З іх дапамогай ахарактарызуйце асноўныя кірункі аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна. Зрабіце вывад, наколькі дадзеная рэформа змагла вырашыць праблемы беларускага сялянства ў пачатку ХХ ст.

а) На хутары і водрубы перасяліліся: ад 20 да 35 % сялян Віцебскай губерні, ад 10 да 20 % сялян Магілёўскай губерні, менш за 10 % сялян Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў. Гэта тлумачыцца тым, што ў першых дзвюх губернях да рэформы пераважала абшчыннае землекарыстанне, а ў трох апошніх — ​падворнае землекарыстанне;

б) Дыяграму «Перасяленне беларускіх сялян у Сібір і на Далёкі Усход».

3. Ахарактарызуйце спецыялізацыю вытворчай дзейнасці ў рэгіёнах і Беларусі цэлым у XIX, XX і XXI ст. Правёўшы гістарычны аналіз, вызначце, якое ўздзеянне на яе аказалі наступныя фактары:

а) геаграфічны;

б) прыродна-кліматычны;

у) дэмаграфічны;

г) унутрыпалітычны;

д) геапалітычны.

Прапануйце свае ідэі аб перспектыўных напрамках спецыялізацыі сучаснай беларускай эканомікі з улікам гістарычных і актуальных умоў яе развіцця, а таксама з арыентацыяй на ўнутраны і знешні рынкі збыту.