§ 10–2. Індустрыялізацыя
4. Асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР
Індустрыялізацыя ў БССР з'яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі ў СССР. Аднак асаблівасці сацыяльна-эканамічнага становішча Савецкай Беларусі наклалі свой адбітак на правядзенне індустрыялізацыі.
У адрозненне ад агульнасаюзных планаў, у якіх галоўная ўвага надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, так званай групе «А», у рэспубліцы на першае месца ставілася развіццё апрацоўчай, харчовай і лясной прамысловасці — галін групы «Б».