§ 5-2. Грамадскія і палітычныя рухі
5. Стварэнне сацыялістычных партый. I і II Інтэрнацыяналы
У 1864 г. быў створаны марксісцкі I Інтэрнацыянал. Марксісты заснавалі сацыял-дэмакратычныя партыі, у якіх вылучаліся радыкальны, рэвалюцыйны кірункі і ўмераны, рэфармісцкі. У створаным у 1889 г. ІІ Інтэрнацыянале да пачатку 1900-х гг. пераважаў рэвалюцыйны пункт погляду. На кангрэсах прымаліся рашэнні аб немагчымасці саюзу з буржуазіяй, недапушчальнасці ўваходжання ў буржуазныя ўрады, выражаліся пратэсты супраць мілітарызму і вайны. Аднак у далейшым больш значную ролю ў Інтэрнацыянале сталі адыгрываць рэфармісты.