§ 8–3. Развіццё сельскай гаспадаркі ў 60-я гг. XIX – пачатку XX ст.
Пытанні і заданні
1. Як змяніўся характар землеўладання ў беларускіх губернях у 1860—1870-я гг.? Для адказу на пытанне выкарыстоўвайце дадзеныя дыяграм.
2. У чым заключаліся асаблівасці развіцця капіталістычных адносін на беларускіх землях?
3. Правядзіце параўнанне памешчыцкага і сялянскага прадпрымальніцтва? Знайдзіце падобныя і адметныя рысы.
4. Што такое аграрны крызіс? У чым заключаліся яго прычыны для беларускай сельскай гаспадаркі і якімі былі наступствы?
5. Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі сталыпінскай аграрнай рэформы. Падумайце, што меў на ўвазе П. А. Сталыпін, калі казаў, што «ўрад, правёўшы закон 9-га лістапада 1906 г., рабіў стаўку на разумных і моцных».
6. Абмяркуйце, у чым заключаецца гістарычны вопыт спроб вырашэння аграрнага пытання ў Расіі ў XIX — пачатку ХХ ст.