§ 8–2. Адмена прыгоннага права
Пытанні і заданні
1. Растлумачце, у чым заключалася неабходнасць правядзення сялянскай рэформы.
2. У чым заключалася падрыхтоўка рэформы? Чаму яе было вырашана пачаць з заходніх губерняў?
3. Ахарактарызуйце сялянскую рэформу 1861 г. у адпаведнасці з наступным планам:
4. Раскрыйце механізм ажыццяўлення сялянскай рэформы 1861 г. Растлумачце спецыфіку мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў.
5. Сфармулюйце і абгрунтуйце вывад аб выніках і значэнні рэформы.
6. У паэме М. А. Някрасава «Каму на Русі жыць добра» ёсць такая ацэнка рэформы 1861 г.:
«...Распаўся ланцуг вялікі. Распаўся і ўдарыў.
Адным канцом па пану, другім па мужыку…»
Ці падзяляеце вы пункт гледжання паэта, выказаны ім у паэме? Абгрунтуйце свой адказ.