Абагульненне па раздзеле IІІ «Беларусь у сістэме міжнародных адносін»

Аналізуем і разважаем

Вызначце правільную паслядоўнасць падзей. Растлумачце прычынна-выніковыя сувязі ў атрыманых ланцужках:

а) Літбел — ​пачатак польска-савецкай вайны — ​другое абвяшчэнне ССРБ — ​стварэнне СССР — ​Рыжскі мірны дагавор;

б) Брэсцкі мірны дагавор — ​пачатак Першай сусветнай вайны — ​абвяшчэнне БНР — ​тэлеграма Рады БНР германскаму кайзеру;

в) Дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР — ​паход Чыр­вонай арміі ў Заходнюю Беларусь — ​пачатак Другой сусветнай вайны — ​Народны сход Заходняй Беларусі.