§ 18. БССР на міжнароднай арэне ў другой палове 1940-х — 1980-я гг.
Пытанні і заданні
1. Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці БССР у канцы 1940-х — 1980-я гг.
2. У чым заключаліся асаблівасці знешнепалітычнай дзейнасці БССР у вывучаемы перыяд? Чым яны былі абумоўлены?
3. Выкарыстоўваючы тэкст параграфа і дадатковыя крыніцы, назавіце асноўныя ініцыятывы БССР, з якімі яна выступіла ў ААН. На ўмацаванне якіх прынцыпаў міжнароднага права яны былі накіраваныя?
4. Як змянілася структура экспартных паставак БССР у краіны СЭУ ў сярэдзіне 1950-х гг.? Чым гэта было абумоўлена? Якое значэнне гэта мела для развіцця нашай рэспублікі?
5. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы, даведайцеся, якое значэнне для эканомікі БССР меў удзел у стварэнні аб'яднанай энергасістэмы «Мір», будаўніцтве нафтаправода «Дружба».
6. Складзіце схему «Асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва БССР з краінамі свету».