§ 18. БССР на міжнароднай арэне ў другой палове 1940-х — 1980-я гг.

1. Тэрытарыяльныя змены БССР

16 жніўня 1945 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб савецка-польскай мяжы. Згодна з дакументам Польшча атрымала амаль усю Беластоцкую вобласць (17 раёнаў), тры раёны Брэсцкай вобласці. Узамен БССР атрымала 15 вёсак на былой польскай тэрыторыі. У параўнанні з 1939 г. тэрыторыя БССР скарачалася з 225,7 да 207,6 тыс. км2.

У 1964 г. БССР атрымала са складу Смаленскай вобласці восем вёсак, якія ўвайшлі ў Мсціслаўскі раён.