§ 16–17 – 3. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
2. План «Ост» — праграма каланізацыі і знішчэння народаў Савецкага Саюза
Асновай «новага парадку» фашыстаў быў план «Ост», які прадугледжваў:
- перасяленне або знішчэнне 75 % беларусаў;
- выкарыстанне 25 % беларусаў у якасці працоўнай сілы;
- поўнае знішчэнне яўрэяў, цыганоў і іншых «непаўнавартасных» народаў;
- каланізацыю тэрыторыі СССР (планавалася перасяліць 4,5 млн немцаў);
- эканамічную эксплуатацыю акупаваных тэрыторый.