§ 16–17 – 1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

5. Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй

 28 верасня 1939 г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб дружбе і граніцы. Усталёўвалася новая заходняя мяжа СССР па так званай «Лініі Керзана», вызначанай яшчэ ў 1919 г. Вярхоўным саветам Антанты як усходняя граніца Польшчы. Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі. Прыкладна па гэтай лініі праходзіць і сёння беларуска-польская мяжа. У "сакрэтным дадатковым пратаколе" была запісаная дамоўленасць аб пераходзе тэрыторыі Літвы ў сферу ўплыву СССР. 10 кастрычніка 1939 г. па рашэнні савецкага ўрада Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства.