§ 6–1. Спыненне існавання СССР
2. Рэферэндум па пытанні аб захаванні СССР
У канцы 1990 — першай палове 1991 г. кіраўніцтва СССР і шэрагу саюзных рэспублік, уключаючы БССР, праводзіла падрыхтоўку да заключэння новага саюзнага дагавора. Былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах з іншымі саюзнымі рэспублікамі. Па ініцыятыве М. С. Гарбачова ў сакавіку 1991 г. у 9 рэспубліках СССР (з 15), у тым ліку ў БССР, быў праведзены рэферэндум па пытанні аб захаванні абноўленага Саюза як федэрацыі раўнапраўных суверэнных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У выніку большасць грамадзян БССР (82,7 %) выказаліся за захаванне Саюза ў абноўленым выглядзе. Пачаліся перамовы аб заключэнні новага саюзнага дагавора паміж тымі рэспублікамі, насельніцтва якіх на рэферэндуме падтрымала ідэю захавання СССР.