§ 5–3. Грамадска-­палітычнае жыццё ў другой палове 1960‑х — ​першай палове 1980‑х гг.

2. Паварот да кансерватыўнаму курсе

Як ужо адзначалася, перыяд развіцця БССР у 1965–1984 гг. характарызаваўся асаблівасцямі, звязанымі са знаходжаннем ва ўладзе Л. І. Брэжнева. Схільнасць да захавання і падтрымання старых форм грамадска-­палітычнага жыцця стала асновай дзяржаўнай палітыкі. Разам з тым унутрыпалітычнае становішча ў БССР заставалася стабільным. Для беларускага грамадства былі характэрныя жыццёвы аптымізм людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыі да ідэй сацыялізму.

Трэба мець на ўвазе, што ўзмацненне ролі Камуністычнай партыі Беларусі адбывалася ва ўмовах дастаткова стабільнага эканамічнага росту, калі яшчэ не выявіліся крызісныя з’явы ў эканоміцы. На гэтай аснове адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоўчых адносін да палітыкі партыі, удзелу ў грамадска-­палітычным жыцці.

Прагрэсіўныя з’явы ў грамадска-­палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся з эпохай «застою». Гэта стала магчымым не столькі па прычыне таго, што адбыліся змены ў кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасці паміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Змены ў грамадскім жыцці выявіліся перш за ўсё ў тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі форм эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-­палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага «скачка ў камунізм», кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму.

З прыходам да ўлады Л. І. Брэжнева пачалося ўзмацненне чыста бюракратычнага стылю кіраўніцтва. У партыйных камітэтах былі створаны новыя структуры, якія дубліравалі гаспадарчыя органы.