§ 3–3. Афармленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове

2. VI Паўночна-­Заходняя рэгіянальная канферэнцыя РКП (б) і яе рашэнні

Для абмеркавання пытання аб утварэнні ССРБ і Камуністычнай партыі Беларусі паўночна-­заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў 30 снежня 1918 г. у Смаленску VI Паўночна-­Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б). На ёй прысутнічалі дэлегаты ад партыйных арганізацый усёй Беларусі, таму яна абвясціла сябе і з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП (Б) б).

І з’езд КП(б)Б прыняў пастанову аб утварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і арганізацыйна аформіў Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) як складовую і неад’емную частку Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) (РКП(б)). На з’ездзе быў абраны кіруючы орган КП (б) б: Цэнтральнае бюро (ЦБ) — ​вышэйшы партыйны орган паміж з’ездамі. Старшынёй Прэзідыума ЦБ КП (б)б абралі А. Мяснікова. У склад ЦБ КП (б)б увайшлі А. Мяснікоў, В. Кнорын, З. Жылуновіч (Цішка Гартны).

З’езд зацвердзіў склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-­сялянскага ўрада Беларусі, старшынёй якога стаў З. Жылуновіч, а членамі — ​А. Мяснікоў, А. Чарвякоў, В. Кнорын і іншыя партыйныя работнікі.