§ 3–1. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. як пачатак новага этапу ў развіцці Беларусі

Пытанні і заданні

1. Вылучыце асноўныя сацыяльна-­палітычныя пытанні, якія патрабавалі рашэння ў 1917 г. які з іх быў асабліва актуальным для Беларусі? Якія рашэнні для іх прапанавалі б вы?

2. Ахарактарызуйце грамадска-­палітычную сітуацыю ў Беларусі зімой-­летам 1917 г.

3. Знайдзіце ў тэксце параграфа інфармацыю, якая пацвярджае выснову аб тым, што пасля лютага 1917 г. на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася двоеўладдзе.

4. Вызначыце прычыны пераходу ўлады ў рукі Саветаў восенню 1917 г.

5. Ахарактарызуйце савецкую сістэму дзяржаўнага кіравання ў Беларусі. Выкажыце пункт гледжання, чаму ў назвах першых органаў савецкай улады ў Беларусі не выкарыстаныя словы «беларускі», «Беларусь».

6. Абмяркуйце значэнне падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі як новага этапу ў развіцці Беларусі.